На станцыі АЗС ва Уруччы замест паліва запраўляюць паветрам (ВІДЭА)


Кіроўцы, якія запраўлялі аўтамабілі, запісалі, як замест бензіну са шлангу «цякло» паветра. Пры гэтым лічыльнік працягваў накручваць грошы за паліва

Відэа выклаў у Facebook Віталь Зыблюк.

Асцярожна, ненарматыўная лексіка.

Выпадак здарыўся на АЗС № 61. На станцыі патлумачыць інцыдэнт адмовіліся, параіўшы скантактавацца з кіраўніцтвам.

У аддзеле продажу нафтапрадуктаў праз АЗС нам сказалі, што кіраўніцтва няма на месцы, таму пракаментаваць няма каму.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў