На «Славянскім базары» вырабілі 6-метровую драўляную лыжку


На фестывалі ў Віцебску прэзентавалі гіганцкую драўляную лыжку, вырабленую беларуска-літоўскім дуэтам майстроў.

На працу майстру мастацкай апрацоўкі дрэва з-пад Віцебску Міхаілу Зянькову і скульптару з Літвы Віргіліюсу Вайчунасу спатрэбілася тры дні. Міхаіл Зянькоў сцвярджае, што вялікая лыжка мае «спрадвечна беларускую» форму.

«Дзед мой такія яшчэ выразаў. Працавалі так заўзята, што не кожны інструмент вытрымаў бы», – адзначыў Міхаіл Зянькоў.

На думку майстра, лыжка стане сімвалам гасціннасці беларусаў.

Даўжыня лыжкі – 5 метраў 94 сантыметры. 10 мужчынаў змаглі яе толькі крыху прыпадняць.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары