На ўскрайку Данецку прагрымеў магутны выбух. Ударная хваля прайшла праз увесь горад


Пра выбух паведамляюць мясцовыя жыхары, якія назіралі вялізную ўспышку над горадам.





Паводле карыстальнікаў сацсетак, выбух, які было чуваць ва ўсіх раёнах гораду і суседніх населеных пунктах, раздаўся ў раёне «Тэкстыльшчык». Там знаходзіцца эшалон боепрыпасаў сепаратыстаў.

Тым часам лідар «Правага сектара» Зміцер Яраш у «Facebook» паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы знішчылі артылерыйскі склад тэрарыстаў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.

 

Стужка навінаў