На рынку ў Чавусах гарэў павільён (Фота)


Сляды пажару

Ратавальнікі пагасілі пажар на рынку ў райцэнтры Магілёўскай вобласці.

Сігнал аб пажары ратавальнікі атрымалі ўвечары 31 снежня: гарэў павільён на рынку Чавускага Раённага спажывецкага кааператыву.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, пагасілі пажар у павільёне, у якім прадаюць мясныя паўфабрыкаты.

У выніку пажару было пашкоджанае ўнутранае аздабленне павільёну, лядоўня і часткова – прадукцыя. Пацярпелых няма.

Як мяркуецца, прычына ўзгарання – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне лядоўні).

 

Чытайце таксама >>> У навагоднюю ноч на актывістаў «Маладога фронту» склалі тры пратаколы

НМ, belsat.eu, фотаздымкі МНС

Стужка навінаў