На расейска-кітайскай мяжы знайшлі памежніка-пудзіла


Кітайскае выданне «Хуанцю» апублікавала фатаграфію пудзіла ў вайсковай форме, якое паставілі на расейскай памежнай вышцы.

Здымак быў зроблены падчас візіту кітайскіх рэпарцёраў на будоўлю чыгуначнага пераходу праз раку Амур. Мост Ніжняленінскае – Тунцзян,  аб будаўніцтве якога Расея і Кітай дамовіліся ў 2013 годзе, будаўніцтва актыўна вядзецца пакуль толькі з кітайскага боку. На расейскім беразе ідуць падрыхтоўчыя працы.

[vc_single_image image=”368350″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”368349″ img_size=”large”]

ЮВ, belsat.eu, паводле news.bigmir.net

Стужка навінаў