На радасць навукоўцаў – «Rosetta» замацавалася на камеце


Чарговы крок у вывучэнні сусвету: пасля няўдалай спробы касмічнаму модулю «Philae» усё ж такі ўдалося замацавацца на паверхні каметы Чурюмава-Герасіменкі.

Апарат «Розетта» прызначаны для даследавання касмічных аб’ектаў. Першы раз у гісторыі чалавецтва штучны зонд, распрацаваны і выраблены Еўрапейскім касмічным агенцтвам, прызямліўся на паверхню каметы, якая знаходзілася ў руху.

 

Навукоўцы мяркуюць, што на камеце, адкрытай у 1969 годзе, могуць знаходзіцца арганічныя злучэнні, якія калісьці былі асноўнымі элементамі зараджэння жыцця на Зямлі. Праект, які мае адказаць на пытанні аб паходжанні Сонечнай сістэмы, каштаваў 1,4 млрд еўра. У палёце апарат правёў 10 гадоў.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары