На пяты год існавання фестываль беларускага кіно «Бульбамуві» даехаў у Менск


Чым адметны сёлетні фестываль «Бульбамуві» і наколькі вырас яго ўзровень у параўнанні з мінулым годам?

Прэм’ера «Бульбамуві» не толькі ў Варшаве, але, нарэшце, і ў Менску. Упершыню сталіца прымае ўжо пяты варшаўскі фестываль незалежнага беларускага кіно.

Пад дахам Цэнтру Сучаснага мастацтва паказваюць 11 дакументальных і мастацкіх фільмаў беларускіх рэжысёраў ад 5 і да 25-ці хвілін даўжынёй. Некаторыя са стужак маюць узнагароды замежных фестываляў.

«Змяніўся якасны ўзровень прац, гэта больш не аматаршчына з большага, не студэнцкія працы. Фаварыты нашага сённяшняга конкурсу гэта вельмі аўтарскія, моцныя, вельмі стылёвыя стужкі і самае галоўнае: яны актуальныя не ў сэнсе нейкіх палітычных разважанняў і гэтак далей. Яны актуальныя як адлюстраванне пэўнага стану беларускай супольнай свядомасці», – ацэньвае ўзровень фестывалю культуролаг і кінакрытык Максім Жбанкоў.

Фестываль спрыяе распаўсюду беларускай культуры, дае магчымасць заявіць пра сябе маладым творцам. Пераможцы атрымаюць грашовую ўзнагароду.

4 высновы пра «Бульбамуві»

Стужка навінаў