На пясчаны карʼер – дзве асобы. Улады ўзаконілі прымусовыя працы для «дармаедаў»


Адпаведны закон Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2016 года «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» апублікаваны 14 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Закон уваходзіць у дзеянне 4 красавіка 2016, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі (НЦПІ).

НЦПІ адзначае, што цяпер у Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП) прадугледжаны абавязак выканання грамадскакарыснай працы за парушэнне часткі 10 артыкула 13.6 КаАП (нявыплата або няпоўная выплата сумы збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў).

Дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам у красавіку 2015 года.

3 студзеня міністр па падатках і зборах Беларусі Сяргей Налівайка паведаміў пра стварэнне «базы дармаедаў». «У міністэрстве будзе апрацаваная інфармацыя, якая паступае ад усіх дзяржаўных органаў ды іншых арганізацыяў, і да 1 жніўня сфармаваны спіс плацельшчыкаў збору. Тады мы і зможам сказаць пра колькасць грамадзянаў, якім будзе накіраванае паведамленне на аплату збору», – сказаў кіраўнік міністэрства.

ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by

Глядзі таксама
Каментары