На прэзідэнта Польшчы спрабаваў напасці невядомы


У польскім горадзе Торунь падчас час візіту прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага адбыўся інцыдэнт – невядомы мужчына спрабаваў напасці на кіраўніка дзяржавы.

22 траўня Браніслаў Камароўскі прыбыў у Торунь у якасці кандыдата на пост прэзідэнта – у яго планах была сустрэча з выбарнікамі.

У той момант, калі Камароўскі ўваходзіў у будынак Торуньскай ратушы, з натоўпу выбег мужчына і, па словах аднаго з паліцыянтаў, «вельмі рэзка пабег у кірунку да прэзідэнта». Паліцыянт, які знаходзіўся побач з Камароўскім, абараніў яго ад магчымага нападу, інфармуе radiopolsha.pl.

Паліцыя затрымала віноўніка інцыдэнту, на дадзены момант усталёўваецца, ці не была парушаная недатыкальнасць паліцыянта.

24 траўня ў Польшчы адбудзецца другі тур прэзідэнцкіх выбараў, у якім бяруць удзел дзейны прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі і кандыдат ад апазіцыі Анджэй Дуда. Абодва кандыдата вядуць перадвыбарную кампанію.

МЯ, паводле radiopolsha.pl

Стужка навінаў