На прэзентацыю новага альбому Вольскага – па бясплатнай візе


Прэзентацыя кружэлкі «Псіхасаматыка» адбудзецца 3 снежня ў самым актыўным культурніцкім месцы Літвы.

У першую суботу снежня ў клубе «Loftas» Лявон Вольскі прадставіць новую кружэлку «Псіхасаматыка» – першую пасля перажытай музыкам трагедыі: у сакавіку памерла Ганна Вольская, жонка і мэнэджарка Лявона.

Сродкі на запіс новага альбому збіраліся праз краудфандынгавыя платформы. Саундпрадусарам новай плыты стаў Снорэ Бергеруд, які працаваў над папярэдняй плытай.  Ягоны ўдзел для Лявона быў прынцыповым: злое, цвёрдае гучанне «Грамадазнаўства», паводле Вольгскага, – заслуга менавіта нарвежца.

У новым альбоме Вольскаму і Бергеруду цікавай падалася ідэя чаргавання васьмі драйвавых песень васем’ю лірычнымі.

Музыкі анансавалі двухгадзінны выступ, падчас якога апроч «Псіхасаматыкі» зайграюць песні з «Грамадазнаўства» і мінулых праектаў Лявона.

Разам з Лявонам і Бергерудам на сцэну выйдуць бубнач Сіндрэ Скэйе, гітарыст Бьёрн Холмслэнд і бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч – то бок, каманда, што працавала над папярэднім альбомам.

За візуальны шэраг будзе адказваць Мацей Сабураў, аўтара кліпа на песню «А хто там ідзе?».

Бясплатную візу, якая будзе дзеяць з 2 да 4 снежня, беларусы змогуць атрымаць пры ўмове набытых у Беларусі квіткоў на віленскі канцэрт. Да 24 лістапада ўключна трэба падаць дакументы ў амбасадзе Літоўскай рэспублікі ў Менску (паслуга бясплатныя) ці візавых цэнтрах па месцы жыхарства (8 гарадоў Беларусі, паслуга каштуе 20 еўра). У абодвух выпадках не трэба аплочваць консульскі збор ані падаваць даведку з месца працы або вучобы.

Арганізатары канцэрту рэкамендуюць зарэгістравацца на падачу дакументаў да набыцця квіткоў (пакрокавая інструкцыя).

3 снежня, клуб «Loftas», вул. Svitrigailos, 29. Пачатак канцэрту а 20:00 (час літоўскі), уваход з 19:00

Квіткі: Br 65 (танцпол), Br 77 (балкон, стаячы), Br 110 (месца за столікам + дыск з аўтографам).

Продаж квіткоў без камісіі: офіс ЧУП «Пламбір ТВ», г. Менск, вул. Інтэрнацыянальная 11а, каб. 32.

Продаж: на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама ў салонах «Связной» і «Евросеть» па ўсёй Беларусі.

Інфалінія ў Беларусі: (025) 526 84 14, (025) 754 92 35, (029) 622 57 20.

Глядзі таксама
Каментары