На праваслаўнае Раство будзе марозна ды сонечна


На працягу гэтага тыдня ў Беларусі захаваецца марознае надворʼе, але завірухі не будзе.

Сіноптыкі кажуць, што ўмовы надворʼя на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай паветранай масе.

Сёння па Беларусі будзе ісці невялікі снег. На асобных участках дарог можа ўтварацца галалёдзіца. Мінімальная тэмпература паветра ўночы ад 14 да 20 ° ніжэй нуля, пры праясненні – -21 -24 ° С; удзень максімальная ад -8 да -14 ° С, у асобных раёнах ад -15 да -17 ° С.

У сераду месцамі пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -13 -20 ° С, пры праясненні -21 -23 ° С, максімальная днём -8 -14 ° С, месцамі да -17 ° С; па поўдні ноччу -10 -12 ° С, днём -5 -7 ° С.

На Каляды будзе марозна і пераважна без ападкаў, па поўдні Беларусі – кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -13 -20 ° С, па поўначы месцамі -21 -25 ° С, максімальная днём -10 -17 ° С; у паўднёвых раёнах ноччу -7 -12 ° С, днём -4 -9 ° С.

Чытайце парады адмыслоўцаў, як перажыць такое надворʼе.

ДД, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары