На працаўладкаванне беларусаў выдаткуюць больш за $ 95 млн


У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны распавялі, колькі грошай выдаткуюць на працаўладкаванне беларусаў у бліжэйшыя пяць гадоў.

Паводле Дзяржаўнай праграмы па сацыяльнай абароне і спрыянні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады на дапамогу ў пошуках працы ў Беларусі выдаткуюць амаль 2 трлн рублёў (больш за $ 95 млн).

За апошнія пяць гадоў у органы дзяржслужбы занятасці звярнуліся 1,3 млн асобаў, 850 тыс. з іх былі зарэгістраваныя як беспрацоўныя. Службы занятасці дапамаглі знайсці працу 900 тыс. грамадзянаў, паведамляе БелТА. Пры гэтым дзяржаўнае навінавае агенцтва адзначае, што пачынаючы з 2014 года назіраецца паступовае зніжэнне попыту на працоўную сілу.

Адукацыйныя прапановы не адпавядаюць патрэбам рынку працы, з-за чаго і ўзнікае разыходжанне ў колькасці вакансіяў і кандыдатаў на працу, адзначае БелТА.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў