На пратэставых акцыях у Расеі затрымалі больш за 1000 асобаў


Жыхары расейскіх гарадоў выйшлі на пратэст супраць павышэння пенсійнага ўзросту.

Як паведамляе «ОВД-Инфо», сілавікі затрымалі 1018 асобаў.

Больш за ўсё затрыманых – 452 – у Санкт-Пецярбургу. У Екацерынбургу затрымалі 183 асобы, а ў Маскве – 43.

У Маскве распачалі дзве крымінальныя справы па артыкуле аб гвалце супраць паліцыі, паведаміў тэлеграм-канал «Правозащита Открытой России».

Акцыі пратэсту 9 верасня правялі прыхільнікі апазіцыянера Аляксея Навальнага.

Расейская Дзярждума прыняла ў першым чытанні закон аб павышэнні пенсійнага ўзросту, які ўхваліў расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Аднак звычайныя расейцы ставяцца да гэтага рашэння рэзка негатыўна.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў