На прасоўванне расейскай мовы за мяжой Расея выдаткуе амаль $38 млн


Бюджэт «Россотрудничества» на прасоўванне расейскай мовы за мяжой павялічваецца ўтрая. Прасоўваць будуць перадусім у краінах СНД.

Фінансаванне мэтавай праграмы «Русский язык» на 2016-2020 гады павялічваецца ў тры разы, калі параўноўваць з аналагічнай папярэдняй праграмай. Пра гэта ў інтэрв’ю газеце «Известия» кіраўніца «Россотрудничества» Любоў Глебава.

На бліжэйшыя пяць гадоў на прасоўванне расейскай мовы выдаткуюць 2 млрд рублёў (каля $37,76 млн). Галоўны прыярытэт у працы – прастора СНД.

«Гэта нашы бліжэйшыя суседзі, удзельнікі эканамічнай інтэграцыі, нас звязваюць глыбокія гістарычныя карані, у нас самыя шырокія перспектывы ў гуманітарным яднанні», – заявіла Глебава.

Акрамя таго плануецца прасоўваць расейскую мову і ў Еўропе.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў