На праграміста можа вывучыцца кожны


Праграміст – адна з самых запатрабаваных прафесій у Беларусі. Рынак IT-паслугаў імкліва развіваецца, а навучальныя ўстановы не паспяваюць рыхтаваць патрэбных адмыслоўцаў.

У авалоданні падставамі праграмавання вельмі важная самаадукацыя. На праграміста можа вывучыцца кожны. Каб патрапіць на курсы не патрэбныя адмысловыя веды. Аднак паводле выкладчыцы курсаў праграмавання Таццяны Кароцінай, у чалавека ўсё ж такі павінен быць матэматычны склад розуму і лагічнае мысленне.

Як стаць праграмістам – глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».

Іншыя тэмы выпуску: новае жыццё старых вясковых рамёстваў: пра тых, хто стварыў паспяховы бізнес на майстэрствах продкаў. Максімальная пенсія: што трэба зрабіць, каб сацстрах налічыў яе правільна.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары