На поўначы Францыі былі ўзятыя закладнікі – іх вызваліла паліцыя


Аперацыя ў Рубэ. Фота nordeclair.fr

У французскім горадзе Рубэ на мяжы з Бельгіяй у закладнікі трапілі працаўнікі банку. Паведамляецца, што гэта мог быць дырэктар банку ды ягоная сям’я.

Паводле звестак прэфектуры паліцыі, закладнікі ў Рубэ вызваленыя. Быў забіты адзін злачынец. Яшчэ адзін нападнік арыштаваны, падае linternaute.com.

Паведамляецца, што закладнікі былі ўзятыя рабаўнікамі банку.

Падрабязнасці яшчэ высвятляюцца, але вядома, што падзеі ў Рубэ не звязаныя з шэрагам тэрактаў у Парыжы 13 лістапада, калі загінула каля 130 асобаў.

МЯ, паводле linternaute.com

Глядзі таксама
Каментары