На поўдні Італіі сутыкнуліся два цягнікі. Шмат ахвяраў


У выніку здарэння загінулі мінімум 10 асобаў, яшчэ дзясяткі пацярпелі.

Пасажырскія цягнікі рэгіянальных лініяў з нявысветленай прычыны апынуліся на аднакалейным участку чыгункі ды сутыкнуліся ў правінцыі Бары. Першыя вагоны абодвух цягнікоў змятыя.

Мясцовыя СМІ паведамляць, што ратавальнікі дасталі з-пад абломкаў дзіцяці, якое на верталёце даставілі ў шпіталь.

Цяпер на месцы катастрофы разам з паліцыяй і ратавальнікамі працуюць спецыялісты міністэрства транспарту Італіі. Прычыны аварыі высвятляюцца.

ДР belsat.eu паводле republica.it

Стужка навінаў