Падчас штурму злачынца быў застрэлены паліцыяй. Пра гэта паведамляее французкі тэлеканал BMF. Таксама паведамляецца, што загінула 3 чалавекі, некалькі параненых. На дадзены момант закладнікі вызваленыя.
Перад тым, як здзейсніць тэракт, злачынца скраў аўтамабіль і параніў яго ўладальніка.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, які сёння знаходзіцца на саміце Еўразвязу, назваў тое, што адбылося тэрактам.
Злачынца ўзяў закладнікаў у супермаркеце ў горадзе Каркасон на поўдні Францыі.
Захоп закладнікаў быў здзейснены ў горадзе Трэб (Trèbes). Перад гэтым стралялі ў паліцыянта ў горадзе Каркасон, што ў 8-мі кіламетрах ад Трэбу.
Колькі чалавек знаходзяцца ў закладніках, не паведамляецца.
Выданне «The Local» паведамляе, што злачынца назваў сябе прыхільнікам «Ісламскай дзяржавы».
Чалавек увайшоў у супермаркет «Super U каля» каля 11:15, былі чутныя стрэлы, падае словы відавочцы інцыдэнту ў горадзе Трэб AFP.
НМ, belsat.eu