На помнік беларускаму добраахвотніку Алесю Чаркашыну не хапае грошай


Charkashyn

Алесь Чаркашын

Помнік планавалася ўсталяваць на гадавіну гібелі Алеся Чаркашына, які загінуў на Данбасе ў леташнім жніўні.

Але сустаршыня БХД Павел Севярынец паведаміў, што неабходная сума яшчэ не сабраная.

Збор сродкаў вядзецца ўжо амаль год. Павел Севярынец, сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, у якой Чаркашын некалі быў старшынём берасцейскай гарадской арганізацыі, паведаміў пра недахоп сродкаў.

Па стане на 18 ліпеня на выраб помніка не хапала каля $ 1000.

Сродкі можна ахвяраваць брату Алеся Чаркашына на рахунак у «Беларусбанку»: 9112 0001 5805 4367 09/20, на імя Чаркашын Ігар Мікалаевіч.

НМ, belsat.eu, паводле «Радыё Свабода»

Глядзі таксама
Каментары