На помнік Алесю Чаркашыну яшчэ не стае каля $ 1000


Помнік у выглядзе выявы гітары з патронам-медыятарам на чорнай пліце ды скразной рэзанатарнай адтулінайстварыў скульптар Генік Лойка. Мемарыял ушанавання беларускага добраахвотніка паўстане на ягонай магіле каля Берасця. Цяпер ідзе збор сродкаў на помнік.

Сродкі можна ахвяраваць брату Алеся Чаркашына на рахунак у «Беларусбанку»: 9112 0001 5805 4367 09/20, на імя Чаркашын Ігар Мікалаевіч.

Алеся Чаркашына цяжка паранілі летась 10 жніўня ў баі пад Белакаменкай на Данбасе. 28 жніўня ён памёр у шпіталі ў Запарожжы, прабыўшы некалькі тыдняў у коме.

33-гадовы беларус быў старшынём берасцейскай гарадской арганізацыі БХД. Ва Украіне ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпуса «Правага сектара».

У Кіеве адкрылі помнік беларусам, якія загінулі за Украіну

ДР belsat.eu

Стужка навінаў