На «Пінскдрэве» загінуў рабочы


Няшчасны выпадак на адным з прадпрыемстваў ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» адбыўся 19 студзеня ў 11.30 у вытворчым цэху ААТ «Шперплат».

Паводле папярэдняй інфармацыі, 38-гадовы лушчыльшчык шпону пры працы на станку, не выключыўшы абсталявання, зайшоў у рабочую зону прылады. У выніку парушэння тэхнікі бяспекі мужчына быў смяротна траўмаваны рухомымі часткамі абсталявання.

Па факце гібелі рабочага праводзіцца праверка.

 

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў