[vc_row][vc_column][vc_images_carousel images=”3770,3774,3778,3782,3786,3790,3794,3798,3802,3806,3810,3814″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]
«Куды працаўладкаваць Лукашэнку» – гэтак называўся пікет у Менску ад ініцыятыўнай групы лідара АГП Анатоля Лябедзькі. Не ўсе з мінакоў падтрымалі акцыю, бо актывісты не размаўлялі па-беларуску.
Каля гандлёвага цэнтру «Замак» у Менску прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі на тэматычным пікеце супраць Дэкрэту аб дармаедстве збіралі подпісы за вылучэнне ў кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах Анатоля Лябедзькі.
Падчас пікету прадстаўнікі АГП пыталіся ў людзей, куды ўладкаваць Лукашэнку. Мінакі, між іншага, прапанавалі ўладкаваць дзейнага кіраўніка Беларусі ў духоўную семінарыю выкладаць «праваслаўны атэізм», даць працу ахоўніка калоніі альбо адправіць ваяваць на Данбас.
Менчукі ставілі свае подпісы за лідара АГП, але некаторыя адмаўляліся – па іх можна было меркаваць, што яны баяцца.
Адзін са спадароў не пакінуў свайго подпісу, бо яму не спадабалася, што дэмакратычныя дзеячы размаўлялі па-расейску, а не па-беларуску.
МЯ, belsat.eu