На пікеце каля КДБ АМАП затрымаў Ніну Багінскую


Актывістка патрабавала вызваліць палітвязняў.

На знак падтрымання амаль трох дзясяткаў затрыманых па справе «аб падрыхтоўцы закалотаў» вядомая актывістка Ніна Багінская выйшла да будынку з адзіночным пікетам.

Яе затрымаў АМАП, які паведаміў Антону Матольку (блогер выпадкова патрапіў на пікет; спадарыня Ніна не паведамляла пра сваю акцыю журналістам), што імаверна даставіць жанчыну ў Цэнтральны РАУС.

У апазіцыйным руху Ніна Багінская ўдзельнічае з канца 1980-х гадоў. Цяпер, нягледзячы на пастаянныя штрафы, прымае актыўны ўдзел у большасці вулічных акцый у Менску, падчас якіх яна нязменна трымае бел-чырвона-белы нацыянальны сцяг.

ДД

Стужка навінаў