На пікетоўцаў у Курапатах наехалі масквічы, якія кпяць з беларусаў і любяць Сталіна


Карыстальнікі сацыяльных сетак пазналі ў парушальніках, якія абражалі абаронцаў Курапатаў і наехалі на іх аўтам, грамадзянаў Расеі, тэлевядоўцу Стэлу (сапраўднае імя Алена – Заўв. belsat.eu) Чыркову і ейнага мужа Івана Ермакова.

Чыркова – вядзе на нібыта беларускамоўным канале «Беларусь-3» праграму «Ды@блог пра літаратуру», але па-расейску. Акрамя гэтага, яна працуе ў лагістычным бізнесе.

Іван Ермакоў таксама заняты ў лагістыцы. У сацестках пра яго пішуць, як пра прыхільніка Сталіна і бальшавізму. У ЖЖ Ермакова ёсць шмат пра Сталіна і ягоную «незвычайную энергію». У сваім жа ЖЖ ён апублікаваў «жартаўлівы» гімн пра беларусаў, які прыдумаў.

* * *

Мы, беларусы – мірныя людзі,

Сэрцам адданыя роднай зямлі.

Долар набылі, цукар скупілі.

Зараз стаім у чарзе зняць рублі…

Разам з братами, дружно хапали

Грэчку з прылаўкаў ды макарон.

У «Лініі» былі, алею дабыли, і ў

Чарзе апынуліся зноў!

Колькі магчыма заправім машыны,

будзем змагацца ўсю ноч пад даждом.

У бітве за тэлік, у бітве за велік, мы

Прыцягнем меблю ў кожны наш дом!!!

Слаўся інфляцыі светлае імя!

Слаўся народны ажыятаж!

Будзем мы зараз як у тыя «ліхія»,

Зноў будаваці наш сонечны шлях!

Цікава, што 11 чэрвеня Чыркова распытвала знаёмых па Facebook, куды можна паехаць «пасіўна адпачыць» 12-13 чэрвеня недалёка ад Менску. Відавочна, пара вярталася ў Менск праз Курапаты.

Здарэнне адбылося ўвечары 13 чэрвеня. Кіроўца «Мазды» не спыніўся перад абаронцамі Курапатаў, якія пікетуюць рэстарацыю «Поедем поедим». Дзве асобы атрымалі лёгкія пашкоджанні. супрацоўнікі ДАІ склалі пратакол за парушэнне правілаў дарожнага руху на кіроўцу, і за выхад на праезджую частку – на пяцёх абаронцаў Курапатаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў