На перадавой на Данбасе – беларускія сцягі


Украінскі канал «ТСН» паказаў у эфіры сюжэт пра добраахвотнікаў у Песках на Данбасе. На пазіцыях украінскіх сілаў побач з жоўта-блакітным сцягам – бел-чырвона-белы.



У матэрыяле гаворыцца сярод іншага пра складаную сітуацыю, у якую трапілі байцы з добраахвотных фармаванняў. Ім бракуе зброі, таму што афіцыйна такія атрады не з’яўляюцца часткаю ўкраінскага войска. На абстрэлы з цяжкой артылерыі даводзіцца адказваць стрэламі з гранатамётаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў