На помнік Міхаілу Калашнікаву ў Маскве нанеслі схему нямецкага аўтамата


На памятніку канструктару стралковай зброі Міхаілу Калашнікаву, які днямі адкрылі ў цэнтры расейскай сталіцы, нанесеная схема нямецкага аўтамату часоў Другой сусветнай вайны «StG 44».

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў «Facebook» вайскова-гістарычны рэдактар часопісу «Rolling Wheels» Юрый Пашолак.

«Толькі не гаварыце, што гэта яны выпадкова. За такое трэба біць, балюча і прылюдна. Гэтыя хлопчыкі-скульптары!» – напісаў Юрый Пашолак.

А пазней дадаў:

«Скульптар (Салават Шчарбакоў – заўв.) у дадзеным выпадку выканаўца і не абавязаны ведаць тып аўтамату і чарцяжы. Пытанне, перадусім, тым асобам, якія прынялі канчатковы варыянт».

Ці мог Калашнікаў сканструяваць аўтамат?

Расейцы гадамі змагаюцца з гіпотэзай аб тым, што аўтарам самага папулярнага ў свеце аўтамата АК-47 быў не Міхаіл Калашнікаў, а захоплены ў палон нямецкі канструктар зброі Хуга Шмайсер.

Нямецкі інжынер з групай у дзясяткаў канструктараў нямецкае зброі знаходзіліся на зброевым заводзе ў Іжэўску, акурат тады, калі Калашнікаў праектаваў свой аўтамат.

Той факт, што папулярны «Калаш» з«яўляецца скапіяванай канструкцыяй мае сведчыць вонкавае падабенства распрацаванага Шмайсерам аўтамату StG 44. Упершыню гэтая зброя ўжывалася немцамі ў 1944 году. Тыя, хто не вераць у аўтарства Калашнікава, таксама падкрэсліваюць, што нікому невядомы сяржант, які скончыў сем класаў, не мог сканструяваць такую ​​зброю, і што ён быў толькі тварам праекту.

Гіпотэза простага капіявання StG 44 Калашнікавым не вытрымлівае сутыкнення з фактамі. Абодва аўтаматы маюць зусім іншую структуру затвору, хоць, вядома ж, зʼяўленне новага аўтамату, які выкарыстоўвае меншы калібр, мелася стаць крыніцай натхнення для стваральнікаў зброі.

Аднак у выпадку неадпаведнай схемы зброі, размешчанай на помніку, інтэрнаўты смяюцца, што гэта была класічная «памылка паводле Фрэйду».

7,5-метровая статуя стваральніка, які трымае ў руках вынік сваёй працы, была ўсталяваная на скрыжаванні вул. Далгарукаўскай і Садова-Карэтнай 20 верасня. Міністр культуры Расеі Уладзімір Мядзінскі назваў Калашнікаў падчас цырымоніі адкрыцця помніка «культурным брэндам« Расеі. Помнік таксама сустрэў з крытыкай з-за сумнеўнай мастацкай якасці. Рускі музыкант Андрэй Макарэвіч назваў яго бяздарным і пачварным. Вядомы расейски мастак-карыкатурыст Сяргей Ёлкин таксама апублікаваў карыкатуру помніка, якая паказвае, што канструктарская распрацоўка спрыяла гібелі мільёнаў людзей па ўсім свеце.

Карыкатура Сяргей Ёлкіна

Глядзіце таксама:

jb, НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары