БТРы на Нямізе: у цэнтры Менску рэпетавалі выступ да Дня дэсантніка


На Нямізе пры выключаных ліхтарах беларускае войска адпрацоўвала розныя віды бою.

«Жаўнеры кажуць, што гэта рэпетыцыя Дня дэсантніка. Яны дадалі, што гэта можа быць звязана з вучэннямі «Захад-2017». На месцы прысутнічаюць сілы спецыяльных аперацыяў», – перадае з Нямігі нашая карэспандэнтка Кацярына Андрэева.

Cвята на Дзень дэсантнікаў мае адбыцца ў Менску на суботу, 29 ліпеня.

Вальс на БТР

Святкаванне арганізуюць на некалькіх пляцоўках на набярэжнай Свіслачы. У праграме – вальс на БТР-80, паказальныя скачкі з парашутам ды навучальныя баі на вадзе.

Вайскоўцы на Нямізе ў Менску. 27 ліпеня 2017 года. Фота – Кацярына Андрэева

БЕЛТА падае, што госці імпрэзы «Рыцары неба» змогуць паспаборнічаць у адцісканні, падцягванні, зборцы і разборцы аўтаматаў, а таксама праверыць сваю трапнасці ў ціры.

Цягам імпрэзы каля Палаца спорту можна будзе агледзець выставу ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, зброі і рыштунку.

ДД

Стужка навінаў