На нудысцкім пляжы АМАП накінуўся на мужчыну, якi быў на мыліцах


На «Youtube» з’явіўся ролік, як паведамляецца, з неафіцыйнага нудысцкага пляжа на Менскім моры. Яго аўтар Oleg Dogtor размясціў яго 8 жніўня.

Паводле яго слоў, амапаўцаў на пляж выклікала 45-гадовая адпачывальніца, якой не спадабалася, што побач з ёй загарала жанчына без купальніка.

Амапаўцы, якія прыехалі па выкліку загадалі жанчыне збіраць рэчы. За яе паспрабавала заступіцца дзяўчына, якую праваахоўнікі пачалі хапаць за рукі і цягнуць па пяску. Яе хлопец або муж на мыліцах са зламанай нагой паспрабаваў высветліць, што адбываецца, тады амапаўцы адштурхнулі і ўдарылі іі яго. Паводле аўтара відэа, міліцыянты нават дасталі газавыя балончыкі. Таксама да іх прыбыла дапамога – яшчэ 5 амапаўцаў.

Глядзіце таксама >>> У Берасці ратаваліся ад спёкі з дапамогай вадзяных пісталетаў

У выніку, дзяўчыну і яе хлопца на мыліцах павезлі з пляжа на «хуткай». Каля пяці чалавек з ліку абаронцаў міліцыянты забралі з сабой.

euroradio.fm

Стужка навінаў