На новыя грошы вернецца старая арфаграфічная памылка? (ФОТАФАКТ)


На ўзорах новых беларускіх банкнот выкарыстоўваецца слова «пяцьдзесят». Грошы друкаваліся ў 2009 годзе, і напісанне адпавядала тагачаснаму правапісу.

Аднак у 2010 годзе ўступілі ў сілу новыя правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, паводле якіх замест «пяцьдзЕсят» мусіць пісацца «пяцьдзЯсят». Па Беларусі некаторы час хадзілі грошы з памылкамі, а пасля Нацбанк выдаў новыя купюры ўзору 2010 году з выпраўленым словам.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”31017″ img_size=”large”][vc_column_text]belsat.eu, паводле nn.by

Стужка навінаў