На новым сайце малочнага кампаніі «Савушкін прадукт» з'явілася беларуская мова


«Савушкін прадукт» апынуўся ў цэнтры скандалу мінулым летам, калі адмовіўся выкарыстоўваць беларускую мову ў сваёй дзейнасці. Цяпер жа на новым сайце берасцейскага малочнага брэнду побач з расейскай і ангельскай мовай нарэшце з’явілася і беларуская.

«Савушкін прадукт» меў, бадай, самую прынцыповую пазіцыю ў пытанні адмовы беларускамоўным спажыўцам у іх праве атрымоўваць інфармацыю пра тавар па-беларуску.

У студзені сёлета аўтар ініцыятывы «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак выказаў простую ідэю: чаму б беларускім вытворцам не рабіць этыкеткі на сваіх таварах на абодвух дзяржаўных мовах, а не толькі на расейскай? Стварылі нават адмысловая петыцыя.

Людзі сталі пісаць звароты не прадпрыемства, але «СП» нават не захацеў слухаць сваіх пакупнікоў, заявіўшы, што выкарыстоўваць беларускую мову яму не выгодна, а беларусам мова не асабліва і патрэбная. У выніку некаторыя беларусы сталі байкатаваць прадукцыю прадпрыемства. І вось прадпрыемства зрабіла такім людзям крок насустрач, запусціўшы сайт па-беларуску.

Аднак як лічыць Ігар Случак гэты крок зроблены занадта позна і наўрад ці зменіць сітуацыю.

« «Савушкін прадукт» – адзін з галоўных лабістаў супраць зменаў у закон «Аб абароне правоў спажыўцоў», каб абедзве дзяржаўныя мовы былі абавязковымі на этыкетках і ўпакоўках. Магчыма, да скандалу з прынцыповай адмовай ад ужывання беларускай мовы зʼяўленне сайту і было б пазітыўна ўспрынята беларускамоўнымі беларусамі, але цяпер час упушчаны, зроблена шмат памылак з боку кампаніі і вярнуць давер беларускамоўных спажыўцоў магчыма толькі праз зʼяўленне беларускай мовы на ўпакоўках «Савушкінага прадукта». Пакуль гэтага не адбудзецца, я б рэкамендаваў не набываць прадукцыю кампаніі», – заявіў Белсату Ігар Случак.

Нагадаем, што 90% акцый «Савушкіна Прадукту» належыць кампаніі «Санта-Брэмар», якой упраўляе адзін з самых уплывовых бізнесоўцаў краіны Аляксандр Машэнскі. На афіцыйным сайце «Санта-Брэмар» беларуская мова пры наяўнасці расейскай, англійскай, нямецкай і ўкраінскай – адсутнічае.

СА belsat.eu

 

Стужка навінаў