На навагодняй сустрэчы са студэнтамі Лукашэнка цытаваў Карла Маркса


На навагоднім свяце для студэнтаў і навучэнцаў, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вучобе, творчасці і спорце, Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што хто-небудзь з прысутных у будучыні абавязкова апынецца ў цэнтры палітычнага жыцця.

«Толькі ўлічыце: трэба вельмі шмат працаваць, а галоўнае – вучыцца. Я не хачу казаць вам, што трэба добра вучыцца, на дзясяткі-дзявяткі, хадзіць на секцыі і іншае. Але скажу адно: у жыцці трэба рабіць усё своечасова, – падкрэсліў ён. – Калі вы зараз павінны атрымаць адукацыю, вы яго павінны атрымаць менавіта цяпер. Таму што заўтра ў вас будуць іншыя праблемы, і адукацыю атрымліваць будзе позна. Калі будзеце рабіць усё своечасова – будзеце паспяховымі».

Лукашэнка канстатаваў, што моладзь практычна ўсе ставіць пад сумнеў і сама жыве па такім прынцыпе.

«І не я гэта прыдумаў. Гэта ідэя Карла Маркса, ён заўсёды завяшчаў: падвяргай ўсё сумневу. Нельга ўспрымаць любую ідэю, навацыі або прапановы злёту – падвяргай сумневу. Гэта не значыць, што ты адхілішь гэтую ідэю, думку. Гэта першы крок да таго, што ты будзеш асэнсоўваць гэтую ідэю. Ты яе асэнсуешь і потым прымеш рашэнне: быць ёй і табе ў гэтым працэсе, ці ты гэтую ідэю і гэты працэс для сябе адхілішь», – растлумачыў ён.

Паводле Лукашэнкі, цяперашняе пакаленне нарадзілася і вырасла ў суверэннай, сучаснай, незалежнай Беларусі і не ведала сапраўды цяжкі перыяд жыцця краіны.

«Вы не ведаеце таго жыцця. Можа, хтосьці яе крылом неяк зачапіў, але не жылі ў той дзяржаве, у якой мы жылі. Добра тое, што вы грамадзяне сапраўды суверэннай, незалежнай краіны, якую вам сваімі рукамі ствараць», – адзначыў ён.

У навагодняй сустрэчы з Лукашэнкам прынялі ўдзел 250 маладых людзей, з якіх 190 – студэнты ВНУ, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў