На наступным тыдні ў Менск можа прыехаць Надзея Саўчанка


Пра гэта паведаміў часовы павераны ў справах Украіны ў Беларусі Валер Джыгун.

Надзея Саўчанка можа на наступным тыдні прыехаць у Менск на перамовы Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванню канфлікту на Данбасе.

Пра гэта Джыгун заявіў 26 траўня ў Менску падчас вечарыны ў амбасадзе Украіны, прысвечанай Дню славянскай пісьменнасці і культуры. У вечарыне ўзялі ўдзел прадстаўнікі беларускай і ўкраінскай інтэлігенцыі, пісьменнікі ды дзеячы культуры.

Валер Джыгун выказаў падзяку беларусам за тое, што яны «і словам, і справай» дапамагаюць Украіне ў ня простыя для яе часы, а таксама асобна падзякаваў беларусам за іх падтрыманне ў справе вызвалення Надзеі Саўчанкі.

Падчас сваёй першай прэс-канферэнцыі Надзея Саўчанка заявіла, што гатовая стаць прэзідэнтам Украіны.

ЮВ, belsat.eu, паводле svaboda.org

Стужка навінаў