На наступных выходных у «Дудутках» – фестываль «Наш Грунвальд»


«Наш Грунвальд-2016»

22-23 ліпеня пройдзе IX міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры ды музыкі «Наш Грунвальд», які ладзяць музейны комплекс «Дудуткі» і Экстрым тэатр «Берсерк».

Традыцыйна фестываль будзе прысвечаны вайсковай і свецкай культуры, звычаям нашых продкаў, а галоўнай падзеяй мерапрыемства стане рэканструкцыя самой маштабнай бітвы сярэднявечнай Еўропы – Грунвальдскай бітвы. Яна адбылася 15 ліпеня 1410 г. паміж войскамі Тэўтонскага Ордэну і саюзнікаў: Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.

У тэатралізаванай рэканструкцыі эпізодаў легендарнай бітвы ў 2017 годзе возьмуць удзел прадстаўнікі клубаў вайскова-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Расеі і краінаў Балтыі.

На працягу двух фестывальных дзён пройдуць рыцарскія турніры, адбудзецца турнір лучнікаў, масавыя бітвы – бугурты, «Бітва Двароў», відовішчныя конныя турніры па правілах XIV стагоддзя, маштабны канцэрт з удзелам лепшых фолк- і рок-калектываў Беларусі, Украіны і іншых краін. Пройдуць майстар-класы па сярэднявечных танцах і рамёствах, будзе працаваць горад майстроў, інтэрактыўныя пляцоўкі.

Пляцоўкі фестывалю

Канцэртная пляцоўка

На галоўнай сцэне пройдзе «фестываль у фестывалі», музычны оўпэн-эйр. Лайн-ап канцэрту:

16.30-17.10 – Кацярына Ваданосава

17.20-18.00 – «Земля Легенд»

18.10-19.20 – «Стары Ольса»

19.30-21.30 – «Catharsis»

21.40-23.10 – «Кукрыниксы»

23.20-01.00 – «Gods Tower»

01.10-01.50 – «Folcore»

Папярэдняя праграма фестывалю (магчымыя нязначныя змены):

22 ліпеня

10:40 Урачыстае адкрыццё фестывалю. Прадстаўленне вайскова-гістарычных клубаў, удзельнікаў фэсту «Наш Грунвальд».

11.00-13: 00 Бугурты (масавыя бітвы). «Захоп сцягу», «Бітва на мосце», штурм «Замку» і г.д.

12: 00-20: 00 Турнір лучнікаў (адборачны тур, першы, другі тур)

13: 00-13: 40 Турнір алебардыстаў

14:00 -15: 00 Рыцарскі турнір

15: 00-16: 30 Рэканструкцыя эпізодаў Грунвальдскай бітвы.

16: 30-17: 00 Бугурты (масавыя бітвы).

17: 00-01: 00 Канцэртная праграма з удзелам фолк- і рок-калектываў.

23 ліпеня

10: 30-12: 30 Турнір «Бітва Двароў»

12: 30-13: 30 Конны турнір

13: 30-15: 30 Бугурты (масавыя бітвы)

15: 30-16: 30 Фінал турніру лучнікаў

18:00 Афіцыйнае закрыццё фестывалю.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў