На мяжы затрымалі беларуса, які спрабаваў увезці ва Украіну патроны. Цяпер ім займаецца СБУ


Як паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны, учора ў пункце пропуску «Новыя Ярыловічы» на беларуска-украінскай мяжы затрымалі грамадзяніна Беларусі, у машыне якога было знойдзена 60 патронаў калібру 7,62 мм.

У ходзе дэталёвага агляду машыны «LAND ROVER» украінская памежна-мытная група знайшла 60 патронаў калібру 7,62 мм, якія былі схаваныя ў багажным аддзяленні. Патроны былі выяўлены пры дапамозе памежнага службовага сабакі.

Пачалося расследаванне па прыкметах злачынства, прадугледжанага арт. 201 Крымінальнага кодэксу Украіны «Кантрабанда».

«Мужчына перададзены супрацоўнікам СБУ для правядзення далейшых праверачных мерапрыемстваў», – удакладняецца ў паведамленні памежнікаў.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў