На мяжы з Літвой і Польшчай – вялізарныя чэргі


Ілюстратыўнае фота

На літоўскім і польскім кірунках утварыліся вялікія чэргі транспартных сродкаў на выездзе з Беларусі.

Гэтак, напрыклад, на мяжы з Польшчай па стане на 16.00. на выездзе з Беларусі 161 легкавая і 95 грузавых машын стаяць у чарзе ў «Брузгах», 31 легкавая і 37 грузавых – у «Бераставіце», 150 легкавых – у «Брэсце».

На мяжы з Літвой на выездзе з Беларусі 80 легкавых і 330 грузавых машын стаяць у «Каменным Логу», 35 легкавых і 170 грузавых у «Беняконі», 70 легкавых і 88 грузавых у «Прывалках».

«У сувязі з выходнымі і святамі істотна ўзрос пасажырапаток на каналах афармлення легкавых транспартных сродкаў. Адначасова на ўтварэнне чэргаў уплывае традыцыйнае ўзрастанне грузавога транспартнага патоку», – адзначаюць у Дзяржаўным памежным камітэце.

У ведамстве адзначаюць, што на сітуацыю таксама ўплывае «нерытмічная праца сумежных пунктаў пропуску».

Памежнікі заклікаюць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары