На МТЗ – крызіс, але на шоу трактароў і феерверкі грошы ёсць

video

27 снежня на Менскім трактарным заводзе прайшло ўнікальнае шоу трактароў-танцораў, паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва.

Прадпрыемства святкавала каляды і надыходзячы новы год карагодам трактароў, якія «танцавалі» пад рытмічныя электронныя кампазіцыі ды класічную музыку. Людзі, якія сабраліся пад завадской ёлкай, пляскалі ў далоні і спрабавалі рухацца ў такт.

Тым часам, незразумела адкуль у МТЗ грошы на феерверкі і святкаванні.

Нядаўна Лукашэнка назваў сітуацыю ў некаторых галінах айчыннай эканомікі ваенным становішчам.

Кіраўнік краіны дапоўніў крытыку статыстыкаю: толькі за 2014–2015 гады прадпрыемствы машынабудаўнічай галіны зменшылі аб’ёмы вытворчасці на палову, пры гэтым амаль 25 % толькі за 2015 год. У першыя 10 месяцаў сёлета здолелі вярнуць прырост толькі на 3 %.

У машынабудаўнічы комплекс Беларусі ўваходзіць больш за 130 прадпрыемстваў. Асноўныя з іх, «Белаз», «МТЗ» ды «МАЗ», на якіх працуюць агулам дзясяткі тысяч беларусаў, і якія на ўласным прыкладзе зазналі крызіс.

Толькі за 2015 год з двух прамысловых гігантаў МАЗ ды МТЗ звольнілі больш за 3 тысячы асобаў, а тых, хто застаўся, перыядычна пераводзяць на скарочаны працоўны тыдзень.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары