На МКАД пасля аварыі на дарогу выпалі сотні бутэлек «Кока-колы»




Пасля аварыі на МКАД

На Менскай кальцавой аўтадарозе грузавік з напоямі ўрэзаўся ў трактар.

Аварыя здарылася ў раёне перасячэнне МКАД з вул. Касманаўтаў (25-ы кіламетр, унутранае кальцо).

У выніку інцыдэнту аказаліся заблакаваныя дзве паласы руху, паведамілі ў аддзеле ДАІ Маскоўскага раёну.

Паводле папярэдніх звестак, грузавік, што перавозіў «Кока-колу», сутыкнуўся з трактарам з-за невыканання дыстанцыі. Пасля гэтага трактар пракінуўся, а з кузава грузавіка выпалі на праезджую частку некалькі соцень бутэлек з напоем. Кіроўца трактара шпіталізаваны.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў