На менскія пляжы завязуць першакласны пясок


Улады сталіцы абяцаюць на менскіх пляжах пясок першага класу.

Пры гэтым рабіць прыборку побач з вадаёмамі будуць з дапамогай італьянскай пляжапрыборачнай машыны, якую закупяць за Br 18 тыс.

Пра гэта распавёў дырэктар унітарнага прадпрыемства «Менская лесапаркавая гаспадарка» Павел Багданчык падчас аб’езду зонаў масавага адпачынку ля вады камісіяй Менгарвыканкаму.

Італьянская пляжапрыборачная машына ўяўляе з сябе навесны агрэгат, які будзе замацоўвацца да айчыннага міні-трактару, прызначаны для рыхлення, прасейвання пяску і ачысткі яго ад мелкага смецця. Тэхніка будзе працаваць на ўсіх пясчаных пляжах Менскага мора, вадасховішчах Крыніца і Дразды.

Таксама да 3 чэрвеня на пясчаных пляжах скончаць падсыпку пяску. Агулам на менскія пляжы з кар’ераў Лагойскага раёну даставяць 7 тыс. куб.м. пяска першага класу. Да таго ж на пляжах сталіцы з’явяцца еўракантэйнеры для асобнага збору смецця.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-Навіны»

Стужка навінаў