На менскім вакзале затрымалі ўдзельніка ўзброенага канфлікту на Данбасе, які меў пры сабе выбуховыя рэчывы

urgent

Хлопец паводзіў сябе «неадэкватна» і меў пры сабе зброю. Пра гэта на паседжанні Віцебскага аблвыканкаму заявіў старшыня Следчага камітэту Беларусі Іван Наскевіч.

«Ноччу на чыгуначным вакзале ў Менску затрымалі маладога чалавека (грамадзянін Беларусі – заўв. belsat.eu), які пры сабе меў два пашпарты, зброю, выбуховыя рэчывы, дакументы, якія пацвярджаюць удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны», – цытуе belta.by кіраўніка Следчага камітэту.

Тыдзень таму кіраўнік МУС Беларусі Ігар Шуневіч паведаміў, што сёння паводле артыкулу «Найміцтва» збіраюцца матэрыялы на два дзясяткі  асобаў, што бяруць удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі паўднёвай суседкі Беларусі.

«Для нас не важна, на чыім баку ваюе чалавек, – нам важна, што чалавек парушае наш беларускі закон. Таму ў групе ёсць і тыя, хто ваюе на баку ўраду Украіны, так і тыя, хто ваюе на баку ДНР і ЛНР» – папярэдзіў міністр унутраных спраў Беларусі.

Чытайце таксама >>> Берасцеец, які ваяваў за ДНР: «Што адчуў, калі забіў першую ахвяру?» – «Напэўна, нічога. Калі страляў, бачыў толькі каску»

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары