На менскіх вуліцах зʼявяцца электрабусы «Вітаўт»


Да канца года на вуліцы Менску выпусцяць два эксперыментальныя элетрабусы «Белкамунмашу».

Vitaut

Пра гэта распавяла першая намесніца старшыні камітэту эканомікі Менгарвыканкаму Таццяна Краўчанка.

Для зарадкі такога транспарту непатрэбнае падключэнне да лініі электраперадачы. На прыпынку грамадскага транспарту ўсталёўваецца зарадны слуп, ад якога электрабус атрымоўвае дастатковы абʼём электрычнасці.

«Беларускія электрабусы будуць абсталяваныя суперкандэнсатарамі (кампанія «Xinzhu Corp»., Кітай), што добра сябе зарэкамендавалі падчас эксплуатацыі на гарадскіх маршрутах у Балгарыі ды ў Кітаі. Электрабусы абсталююць полупантографам – для хуткая зарадкі (не больш за 7 хвілінаў) на канцавых станцыях», – патлумачыў прадстаўнік «Белкамунмашу».

На прадпрыемстве адзначылі, што прадпасылкі для ўвядзення інавацыйных распрацовак у грамадскі транспарт існавалі даўно: гэта павышаная загазаванасць паветра, заторы на дарогах, немагчымасць абʼезду перашкоды на маршруце руху грамадскага транспарту.

Мяркуецца, што да пачатку сёлетняга снежня па цэнтральных менскіх вуліцах будуць курсаваць два электрабусы мадэлі E433, а ў першым квартале наступнага года будуць пастаўленыя яшчэ 18 электрабусаў.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў