На менскі канцэрт Міхалка больш няма квіткоў?


Пра канцэрт праекту «Ляпіс-98» стала вядома ўчора, а ўжо сёння стала вядома, што ўсе квіткі ў Prime Hall раскупленыя

Нягледзячы на ажыятаж, месца правядзення імпрэзы змяняць не будуць. Паводле арганізатараў, Сяргею Міхалку і гурту важны шчыльны кантакт з аўдыторыяй.

Магчыма, квіткі можна будзе купіць у перакупшчыкаў.

«Ляпіс-98», пра стварэнне якога Сяргей Міхалок абвесціў у сёлетнім красавіку, выступіць у менскім «Prime Hall» 30 снежня.

Гурт ужо меў канцэрты ва Украіне ды Нямеччыне.

Гэта будзе першы з 2010 года выступ Сяргея Міхалка ў Менску і другі з таго часу ў Беларусі – у кастрычніку разам з «Brutto» музыка даў канцэрт у Гомлі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў