Старшыня Слонімскага райвыканкаму Алег Таргонскі выйшаў да пратэстоўцаў, каб паведаміць, што “мы гатовыя размаўляць канструктыўна, нармальна, спакойна”.
Аднак, пасля сустрэчы супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы арганізатар акцыі недармаедаў у Слоніме Віктар Марчык.
На акцыю пратэсту супраць Дэкрэту №3 выйшла некалькі соцень чалавек.
Акцыя супраць Дэкрэту №3 распачалася на плошчы Леніна а 15-й. Наўпроставы стрым са Слоніма вядзе радыё «Свабода».
«Прадпрыемствы ўсе закрыліся, няма працы, няма грошай», – кажуць жыхары Слоніма на шэсці ад плошчы Леніна да мэрыі.
16:33 Мясцовы актывіст абяцае заўтра занесці рэзалюцыю ў райвыканкам. Ён кажа, што сход атрымаўся, ён задаволены колькасцю людзей, якія выйшлі на сустрэчу.
16:30 Людзі не разыходзяцца, працягваюць абмяркоўваць паміж сабой пытанні сходу.
16:25 Рэзалюцыя схода прынята адзінагалосна. Старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі зноў бярэ слова.
Ён абяцае вырашаць пытанні.
«Паверце, у краіне робіцца ўсё, каб захаваць мір і парадак. Мы павінны ўсё гэта шанаваць. У гэты час далёка не ўсе так спакойна размаўляюць. Калі ёсць праблемы – заходзьце, будзем абмяркоўваць. Гэта не азначае, што я не хачу размаўляць з групай, а таму, што індывідуальна рабіць гэта эфектыўней».
16:19 Арганізатары мітынгу зачытваюць рэзалюцыю паводле вынікаў дэманстрацыі. Фактычна, гэта зварот да прэзідэнта абраць новы эканамічны курс і «ствараць працоўныя месцы, а не весці барацьбу з беспрацоўнымі».
15:20 Людзі падышлі да будынку Слонімскага райвыканкаму. Улады выйшлі і прапануюць пратэстоўцам вылучыць 20 чалавек і прайсці ў будынак. Людзі адмаўляюцца.
Старшыня райвыканкаму Алег Таргонскі выйшаў да людзей. Гэтым хвілінамі ён выступае перад дэманстрантамі.
ВЧ, ДД