На Манблане на канатнай дарозе захраслі 110 чалавек у 36 кабінках


Аварыя здарылася з-за тэхнічных непаладак.

Канатная дарога, якая злучае вяршыні Эгюій-ды-мідзі (3842 метра) і Хельбронер (3462 метра), спынілася каля 17:30 па мясцовым часе 8 верасня.

Ратавальнікі з Францыі і Італіі пачалі аперацыю па эвакуацыі людзей, аднак, як паведамляе італьянскае агенцтва ANSA, прыпынілі працу з-за дрэннага надвор’я. AFP паведаміла, што да наступлення цемры ўдалося эвакуяваць 60 чалавек. 50 чалавек засталіся ў кабінках да раніцы.

ДР belsat.eu паводле meduza.io

Стужка навінаў