На Мальце прайшлі пратэсты з патрабаваннем расследаваць забойства журналісткі


У аўторак, 17 кастрычніка, у сталіцы Мальты Валета пратэстоўцы сабраліся каля будынку суда з патрабаваннямі расследавання справы аб забойстве журналісткі Дафны Каруаны Галісія.

У акцыі прымалі ўдзел актывісты, дэпутаты, апазіцыйныя палітыкі, блогеры і журналісты, паведамляе Times of Malta.Раней, увечары 16 кастрычніка, у мальтыйскай горадзе Сліема акцыя памяці журналісткі сабрала некалькі тысяч чалавек.

16 кастрычніка на Мальце ўзарвалі аўтамабіль самай вядомай у краіне журналісткі Дафны Каруаны Галісіі, якая была аўтарам расследаванняў карупцыі ў рамках праекта Panama Papers. Журналістка загінула.

53-гадовая Каруана Галісія пісала пра выпадкі злоўжывання ўладай сярод высокапастаўленых палітыкаў – у прыватнасці, яна вінаваціла ў карупцыі прэм’ер-міністра Джозэфа Муската і ягоную сямʼю.

 

ІІ, belsat.eu. Фота – timesofmalta.com

Стужка навінаў