На магілёўскім мосце праз Дняпро савецкую сімволіку замянілі львы


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”382064″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]На агароджы Пушкінскага моста з’явіліся ільвіныя галовы, а на абодвух уездах моста – бронзавыя скульптуры.

У нядзелю на Пушкінскім мосце з двух бакоў з’явіліся фігуры львоў у двух варыянтах: з боку Дняпроўскага спуску яны стаяць, прытрымліваючы лапамі шар, з боку Задняпроўя – ляжаць у позе фігуры Сфінкса.

На пастаменце кожнай скульптуры размешчаны таблічкі па-беларуску з інфармацыяй пра аўтара ідэі – Уладзіміра Цумарава (цяпер – старшыня Магілёўскага гарвыканкаму), скульптара Андрэя Вараб’ёва, кансультантаў – Аскольда і Эдгарда Запашных ды мадэлі – белага льва Джона.[/vc_column_text][vc_single_image image=”382068″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Падчас рэканструкцыі мосту аўтамабільны рух на ім практычна не спыняўся, але быў абмежаваны двума палосамі. Цяпер рух аўтатранспарту ажыццяўляецца па трох палосах у кожны бок.

На агароджы мосту, дзе раней была савецкая сімволіка, усталявалі дэкаратыўныя шчыты з выявамі магілёўскага герба Магілёва і галавой льва – сімвала гораду.

ДД; фота – Уладзімер Лапцэвіч для belapan.by

Стужка навінаў