На Магілёўшчыне махляры-расейцы выманьвалі грошы ў працаўнікоў банкаў і касіраў заправак


mahlyary

Затрыманыя, якіх падазраюць у махлярстве

Міліцыянты затрымалі дваіх расейцаў па падазрэнні ў махлярстве.

Іх падазраюць у злачынствах, што здзяйсняліся ў Магілёве, Чэрыкаве ды Крычаве з 14 па 27 лістапада.

«Затрыманыя грамадзяне звярталіся з просьбай да працаўнікоў банкаўскіх установаў, касіраў АЗС, гульнявых клубаў, казіно з просьбай размяняць купюры рознага наміналу. Аднак атрымаўшы грошы, там жа нам месцы ад размену адмаўляліся, забіралі свае купюры, а касірам вярталі не ўсю суму», – распавёў першы намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкаму Аляксандр Васільеў.

Агульная сума, якой завалодалі зламыснікі падманным шляхам, – 2100 рублёў (крыху менш за $ 1100).

Падазраваныя перамяшчаліся на чорным «Opel Astra». Супраць іх распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 209 Крымінальнага кодэксу Беларусі (махлярства).

Прыкметы затрыманых:

  • Мужчына, узрост 42 гады, рост 170-175 см, сярэдняга целаскладу. Быў апрануты: паліто падоўжанае чорнага колеру, чорныя чаравікі, чорныя штаны на галаве чорны шапка з казырком, шалік цёмна-фіялетавага колеру ў клетачку.
  • Мужчына, узрост 49 гадоў, рост 170-175 см, шчыльнага целаскладу. Быў апрануты: куртка-пухавік белжоўтага колеру з чорнымі палосамі па баках, кофта чорнага колеру, штаны чорнага колеру, чаравікі чорнага колеру.

Чытайце таксама >>> Былая працаўніца банку змяніла выгляд, каб зняць з чужога рахунку буйную суму грошай

У міліцыі мяркуюць, што затрыманыя маглі быць датычныя да іншых падобных правапарушэнняў і просяць тых, хто ведае пра злачынствы з боку названых вышэй асобаў, звяртацца па тэлефонах у Магілёве:

29-55-07, 29-55-18 (упраўленне крымінальнага вышуку УУС);
31-07-87, 102 (аператыўна-дэжурная частка УУС).

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары