Грамадскія актывісты добраўпарадкавалі магілу Жызнеўскага


Грамадскія актывісты зладзілі талаку па добраўпарадкаванню магілы Міхася Жызнеўскага пад Гомлем – усталявалі лаўку ды прымацавалі шыльду з заклікам падтрымліваць парадак на ўсіх могілках.

«Гэтае мерапрыемства сёння – пашана подзвігу Міхася, а таксама салідарнасць з Украінай, якая змагаецца за свабоду, – сказаў «Белсату» адзін з ініцыятараў талакі Уладзімір Кацора.

Міхаіл Жызнеўскі загінуў у 25 гадоў падчас акцыяў пратэсту на кіеўскім майдане Незалежнасці, баронячы еўрапейскі шлях Украіны. Сёлета з рук прэзідэнта Парашэнка бацькі Міхаіла Жызнеўскага атрымалі зорку Героя Украіны, якою Міхаіл быў узнагароджаны пасмяротна.

ДД

Стужка навінаў