На лёс помнікаў у Віцебску ўплывае аматарка «расейскага свету»

video

Сябра Віцебскага таварыстве аховы помнікаў распавяла «Белсату», што паводле паходжання яна – беларуска, але паводле нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці не адрозніваецца ад расейцаў Разаншчыны і Падмаскоўя.

«Ужо ў Полацкім княстве нашыя гісторыкі знайшлі беларускую дзяржаўнасць! У расейскім Полацкім княстве! […] Гэта была расейская гісторыя, ішоў адзіны цывілізацыйны праваслаўна-расейскі працэс на ўсіх прасторах Усходняй Еўропы», – тлумачыць «Белсату» Муза Тарасевіч.

muza tarasevich

Муза Тарасевіч

У 2015 годзе яна ўдзельнічала ў канферэнцыі на тэму «Неапраўдана ўзнесеныя. Радзівілы ў гісторыі Беларусі», пра якую пісала агенцтва «Regnum».Там яна заявіла, што ёсць «асноўная маса расейскіх беларусаў у РБ», але таксама «ёсць нерасейскія беларусы» – культурны феномен, які сфармаваўся пад уплывам каталіцкай экспансіі на рубяжы XIX -XX стагоддзяў, прадстаўнікі якога адчуваюць сябе асобным народам. «Нам трэба вярнуць мясцовую расейскую нацыянальную самасвядомасць», – сказала яна прысутным.

Яшчэ ў 1994 годзе Муза Тарасевіч у суаўтарстве з Уладзімірам Алейнікавым выдала кнігу. Ейная частка называлася «Нацыянальна-культурны склад карэннага народа Беларусі», ягоная – «Гістарычныя рэгіёны Русі. Новая канцэпцыя».

У Віцебску побач з помнікам князю ВКЛ Альгерду стаіць Аляксандр Неўскі з жонкаю – Віцебскаю княжной – і сынам. Дзвюх абсалютна супрацьлеглых паводле ролі ў гісторыі гістарычных постацяў. Падрабязней пра вайну помнікаў у Беларусі – глядзіце ў выданні праграмы «Людскія справы» (відэа вышэй).

Праграма «Людскія справы» выходзіць на «Белсаце» кожны чацвер а 18:55.

Глядзець іншыя выданні праграмы

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары