На лідара сепаратыстаў Губарава зладзілі замах: ён выжыў, але без прытомнасці


У выніку абстрэлу аўтамабіль Паўла Губарава з’ехаў на бакавіну і ўрэзаўся ў слуп.

На тэрыторыі часова падкантрольнай самаабвешчанай «ДНР» невядомыя абстралялі аўтамабіль былога так званага губернатара Данецку Паўла Губарава. Пра гэта паведамляе «Interfax» са спасылкай на грамадска-палітычны рух «Новороссия».

Цяпер Губараў – без прытомнасці ў адным са шпіталяў Растова-на-Доне.

Напярэдадні паведамлялася, што ЦВК самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» адмовіў у рэгістрацыі на выбарах партыі Паўла Губарава «Новороссия».

Сам Губараў на сваёй старонцы ў «Facebook’у» зняпраўдзіў заяву пра адмову ў рэгістрацыі, адзначыўшы, што яшчэ не падаваў дакументаў.

ЗК, belsat.eu, паводле 112.ua

Стужка навінаў