На лецішчы пенсіянера знайшлі кілаграм марыхуаны


Мужчына прызнаўся міліцыянтам, што заахвоціўся да курэння траўкі яшчэ ў маладосці.

Супрацоўнікі наркакантролю знайшлі мініплантацыю канопель на лецішчы 72-гадовага пенсіянера ў вёсцы Рабінавая пад Маладзечнам. Мужчына вырошчваў каноплі ў шклярніцы з памідорамі.

Пры аглядзе дому аператыўнікі выявілі і канфіскавалі прыстасаванне для курэння і слоікі з марыхуанай. Агулам міліцыянты сканфіскавалі больш за кілаграм марыхуаны і пяць кустоў канопляў.

Прадстаўнік УУС Менскага аблвыканкаму Яўген Сачак паведаміў БЕЛТА, што ў дачыненні да дачніка распачалі крымінальную справу паводле артыкулу 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў).

Мужчыну пагражае да пяці гадоў турмы.

ДД

Стужка навінаў